31 сакавіка скачнваецца час арэнды Партыяй БНФ офіса па адрасе праспект Машэрава (Варвашэні), 8. Ці гатовая партыя вызваліць памяшканне?

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што арганізацыя не збіраецца сыходзіць з Сядзібы:

«Мы рыхтуем абарону. Гэта будзе негвалтоўны, але супраціў. Мы арганізуем дружыну, якая будзе кругласуткава дзяжурыць у будынку.
Гэта будуць сябры нашай партыі. Апроч таго, мы заклікаем грамадскасць да салідарнасці — бараніць „выспу свабоду“ ў цэнтры Мінска, якая на працягу апошніх гадоў стала месцам правядзення агромністай колькасці культурніцкіх мерапрыемстваў».
28 сакавіка партыя мае звярнуцца ў суд, каб абскардзіць рашэнне ЖРЭА.
Нагадаем, арганізацыя адмаўляецц працягваць дамову ў сувязі з тым, што ў партыі былі «сістэматычныя пратэрміноўкі па аплаце арэнды». Аднак у прэс-службе Партыі БНФ звяртаюць увагу на тое, што прэтэнзіі ЖРЭА датычацца трохдзённай запазычнасці ў жніўні 2010 года. Таму партыя лічыць абвіначванні ў «сістэмных пратэрміноўках» неабгрунтаванымі. наконт незаконнасці высялення.
Судовае разбіральніцтва павінна адкласці дату магчымага высялення Сядзібы БНФ.
Глядзі яшчэ: Фотафакт: Чарговая атака хуліганаў на сядзібу БНФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?