5 сьнежня ў першай палове дня чыноўнікі гродзенскага гарвыканкаму сустрэліся з галадаючымі вернікамі гродзенскай парафіі Маці Божай Вострабрамскай.

Чыноўнікі прывезлі паперу за подпісам першага намесніка гарвыканкаму Кунаша, якая сведчыць, што гродзенскія ўлады не супраць будовы касцёла на тэрыторыі, дзе сёння месціца капліца парафіі. Аднак вернікі адмовіліся наогул праводзіць якія-кольвек перамовы ў адсутнасць айца Аляксандра, які акурат у гэты час быў на сустрэчы з біскупам. Але і прысутнасць ксяндза, які хутка прыехаў, таксама не выратавала перамовы. Па словах айца Аляксандра, патрабаванне вернікаў ён будзе лічыць задаволеным толькі тады, калі яны будуць мець на руках зацверджаны ўладамі план пабудовы касцёлу. Сённяшні ж дакумент — толькі спроба ўлагодзіць вернікаў абяцаннямі, якія цягнуцца ўжо 10 гадоў. Святар адмовіўся прыняць рашэнне гарвыканкаму і папрасіў чыноўнікаў пакінуць капліцу.

Нагадаем, што пост-галадоўка была абвешчана вернікамі гродзенскай парафіі Маці Божай Вострабрамскай 1 снежня. На сённяшні дзень у пост-галадоўцы прымаюць удзел 17 вернікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?