Станіслаў Габінскі, жыхар Гродна — самы стары жыхар абласнога цэнтра. Яму пайшоў 106-ы год…

Але не ён адзін можа лічыць сябе аксакалам старажытнага Гродна. На пачатку года было зарэгістравана 147 чалавек, якія размянялі стогадовы юбілей. Літаральна два тыдні таму запаветны рубеж перасягнула спадарыня Вера Яроцкая. Яшчэ летась яна бойка гаманіла, успамінала мінулае, асабліва вайну. Цяпер, па словах нявесткі Уладзіславы Міхайлаўны, бабуля больш слухае, чым гаворыць. Здароўе ўжо не тое, што раней…

Трэба сказаць, што гарадскія ўлады ведаюць і не забываюць кожнага свайго доўгажыхара. Усім, хто пражыў стагоддзе і болей, з гарадской казны выдзяляюць па сто тысяч рублёў. Грошы, можа, і невялікія, але хіба гэта галоўнае для чалавека, які столькі пражыў і перажыў?..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?