Настасся Палажанка вярнулася з допыту ў КДБ. Намесніца старшыні Маладога фронту, тэрмінова выкліканая раніцай для правядзення следчых дзеянняў, папрасіла супрацоўнікаў установы перапыніць допыт у сувязі з неабходнасцю перадаць лекі сваім паплечнікам у СІЗА на Валадарскага і атрымала позву на заўтрашнюю раніцу.

Акалічнасці допыту, абвінавачаная за 19 снежня разгалошваць права не мае, аднак гаворыць, што выклік не быў выпадковы і была гатовая да рознага развіцця падзеяў:

— Я думаю, што я прыйшла толькі сёння на допыт: упершыню за апошні месяц, бо цягам месяца на допыты цягалі іншых актывістаў Маладога Фронту і нават рэгіянальных лідараў. І ўжо па выніку гэтых допытаў выклікалі мяне. Сённяшні допыт не быў доўгім паколькі прасіла перанесці яго і працяг адбудзецца заўтра.

На думку Настассі Палажанкі шырокі ахоп колькасці апошніх дапытаных у КДБ сведчыць збор інфармацыі следчымі не толькі пра паслявыбарчыя падзеі, але і наагул дзейнасць дэмакратычных актывістаў. Намесніца старшыні не выключае што развіццём гэтай сітуацыі можа быць і завядзенне яшчэ адной крымінальнай справы — цяпер ужо па 193 артыкуле за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?