Саіф аль-Іслам, сын лівійскага лідэра Муамара Кадафі, заявіў у сераду ў інтэрв'ю тэлеканалу Euronews, што «войскі набліжаюцца да паўстанцаў Бенгазі» і «усё скончыцца праз 48 гадзін».

Адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта аб увядзенні забароненай для палётаў зоны над Лівіяй, Саіф аль-Іслам заявіў: «Ваенная аперацыя ўжо гатовая. Усё скончыцца праз 48 гадзін. Нашы войскі ўжо падступілі да Бенгазі. Якое бы рашэнне не прынялі адносна нашай паветранай прасторы, яно ўжо не будзе мець значэння. Будзе ўжо занадта позна».

Лівійскія вайскоўцы ўжо заклікалі паўстанцаў у Бенгазі здацца. Як паведаміла дзяржтэлебачанне, у заяве ўрада гаворыцца, што войскі ідуць выратаваць народ «любімага Бенгазі».

«Папрасіце вашых падманутых сыноў здаць зброю, устрымацца ад падрыўной дзейнасці і супраціву. І тады Кадафі іх амністуе», - цытуе Reuters дзяржтэлебачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?