За 2010 год у Беларусі было вынесена агулам 61 054 прысудаў, з іх апраўдальнымі былі толькі 217.
Гэта складае 0,36 % ад агульнай колькасці.

Нават у Расіі колькасць апраўдальных прысудаў трохі большая (за 2009 год склала 0,8%). Юрысты тлумачаць гэта так: у Беларусі і Расіі судовая практыка мала змянілася з савецкіх часоў.

У якасці параўнання маем лічбы развітых краін.

Кожны пяты прысуд, што выносіцца ў Еўрапейскім Саюзе – апраўдальны.

У ЗША гэтая лічба вар’іруецца ад 17 да 25 працэнтаў.

А вось у Канадзе за 2008 год было вынесена 12 446 апраўдальных прысудаў – 3% ад агульнай колькасці (392 207). З другога боку, абвінаваўчых прысудаў вынесена ўсяго 66,5% (260 649). Астатнія ж справы адпраўленыя на дадатковы разгляд.

У Брытаніі колькасць апраўдальных прысудаў крышку вышэйшая за лічбы з кантынентальнай Еўропы: такія прысуды складаюць там каля 29-30% ад агульнай колькасці, прычым такая доля захоўвалася цягам 2005-2009 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?