Мінская Дзяржаўтаінспекцыя шукае кіроўцу, які збег з месца ДТЗ. 15 сакавіка каля 11.30 ён сваім аўто збіў дзяўчыну-пешахода на праезнай частцы, насупраць будоўлі па вуліцы Гедройца
(мікрараён Брылевічы).

ДАІ просіць відавочцаў здарэння патэлефанаваць у міліцыю. Акрамя таго, у ДАІ нагадалі, што кіроўцы, якія ўцякаюць з месца здарэння, абцяжарваюць сваю віну. За гэта прадугледжаная дадатковая адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 5 да 25 базавых велічыняў або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў. А калі кіроўца ўцёк, пакінуўшы чалавека ў небяспечным для жыцця або здароўя стане, за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?