«Беражыце вашыя вушы!» Пад гэтым лёзунгам прайшоў 5 сьнежня флэш-моб у Магілёве. Маладафронтаўцы хадзілі па цэнтральных вуліцах гораду й распаўсюджвалі сярод жыхароў звычайную локшыну, нагадваючы беларусам пра тую «праўду», якую яны чуюць і бачаць штодзённа па дзяржаўных тэлеканалах.
Жыхары Магілёва даволі добра рэагавалі на маладых людзей, з усьмешкаю ўспрымаючы акцыю.