21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Да гэтага дня на сайце «Нашай Нівы» штодзень — адзін класічны верш Уладзіміра Някляева, які працягвае заставацца пад хатнім арыштам.

У крышталь зара вечаровая налівала нам
Белае віно і чырвонае роўна напалам.
Ростанню было замучонае шкло крыштальнае.
Белае віно і чырвонае, развітальнае.

Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё,
На тачонае-залачонае лёсу вастрыё.
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне.

Дзве зары, зары, дзве крыштальныя,
Толькі ўспамінаць
Вечаровая і світальная разам не гараць.
Рассякае нас натачонае лёсу вастрыё.
Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё.

Больш вершаў Някляева — тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?