Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала беларускіх грамадзян пакінуць тэрыторыю трох прэфектур Японіі, знаходжанне ў якіх можа быць небяспечным у сувязі з развіццём сітуацыі на атамных станцыях Фукусіма-1 і Фукусіма -2.
Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 17 сакавіка.

Паводле яго слоў, беларусам рэкамендавана выехаць у паўднёвыя прэфектуры Японіі або наогул пакінуць краіну рэгулярнымі авіярэйсамі.

Пасольства Беларусі ў Японіі працуе «ў нармальным рэжыме», устаноўлены кантакты з 75 беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў краіне, паведаміў Савіных.

МЗС, заявіў прэс-сакратар, працягвае весці пастаянны маніторынг сітуацыі, якая «застаецца складанай». «Мы рэкамендуем беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Японію да стабілізацыі абстаноўкі ў гэтай краіне», — сказаў Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?