Кітайскі ўрад пасьля свайго пасяджэньня 16 сакавіка вырашыў адкласьці зацьверджаньне пабудовы заплянаваных раней 28 АЭС у краіне.

«Мы павінны ў поўнай меры усьвядоміць сабе важнасьць і актуальнасьць ядзернай бясьпекі ды зрабіць бясьпеку прыярытэтам у разьвіцьці ядзернай энэргетыкі» — працытавала заяву кітайскага ўраду сёньняшняе выданьне International Herald Tribune.

Кітайскі ўрад таксама заявіў, што ўзроўні радыяцыі ў Кітаі застаюцца нармальнымі і што, паводле экспэртаў, вецер скіруе радыяцыю ад пацярпелай японскай АЭС у прэфэктуры Фукусіма на ўсход, на Ціхі акіян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?