Японскія інжынеры здолелі аднавіць падачу электрычнасці да другога рэактара аварыйнай атамнай станцыі «Фукусіма-1»,
паведамляюць назіральнікі МАГАТЭ.

Аднаўленне электразабяспечання дапаможа запусціць помпы і астудзіць рэактар.

Пакуль жа выратавальнікі спрабуюць астудзіць аварыйныя рэактары ўсімі магчымымі спосабамі.

Праз высокі ўзровень радыяцыйнага заражэння пажарнікам не ўдалося выкарыстаць вадзяную гармату для астуджэння адпрацаваных паліўных стрыжняў, каб перадухіліць іх расплаўленне.

Цяпер трэці і чацвёрты рэактары паліваюць з адмысловага пажарнага абсталявання і цяжкіх вайсковых верталётаў CH-47 Chinook.

Крытычная сітуацыя на АЭС «Фукусіма-1» склалася ў выніку наймацнейшага землятрусу. Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі землятрусу і цунамі сталі 5178 чалавек. Звыш 8600 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?