Дэвальвацыя беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют з даляра, еўра і расійскага рубля перавысіла 5% ад пачатку года, Цяпер кошык каштуе 1108,25 рубеля, гэта 5,08% ад паказчыка пачатку года. Гэта гістарычны максімум.

Курс даляра завіс на узроўні 3020 рублёў. Гэта нядзіўна, калі ўлічваць, што паўнавартасныя таргі па-ранейшаму не праводзяцца.

А вось еўра і расійскі рубель пайшлі ўверх. Афіцыйны курс еўрапейскай валюты павялічаны на 30 рублёў і складзе заўтра 4250 рублёў. Гэта значыцца, што абменнікі прадажу ў абменніках дасягне 4370-4380 рублёў.

Пры гэтым у адносінах да еўра дэвальвацыя беларускага рубеля складае 7%, а ў дачыненні да расійскага рубля - 7,7%.

Захаванне курса даляра мае для ўладаў прапагандысцкае значэнне. Большасць жыхароў толькі яго і адсочваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?