У Менску пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі шэрагу расейскіх друкаваных і электронных мэдыяў. У працоўную рэзыдэнцыю кіраўніка Беларусі былі запрошаныя галоўныя рэдактары 11 газэт, часопісаў і радыёстанцый —
газэт «Правда», «Завтра» «Ведомости», «Литературной газеты», часопісаў «Наш современник», «Российская Федерация сегодня», «Сельская жизнь» а таксама рэгіянальных выданьняў — «Санкт-Петербургские ведомости», «Смоленская газета», «Калининградская правда».

Зьвяртаючыся да журналістаў, Лукашэнка заявіў, што хоча бачыць ад расейскіх СМІ «больш аб’ектыўнасьці», калі яны падаюць інфармацыю пра Беларусь і пра беларуска-расейскія адносіны: «Сытуацыя складваецца спэцыфічная, калі не сказаць больш, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Мы хацелі б, каб расейскія СМІ аб’ектыўна даносілі да расейцаў, што адбываецца ў нашых стасунках».

Пры гэтым ён з жалем канстатаваў, што калі ў Беларусі трансьлююцца ўсе асноўныя расейскія тэлеканалы, то адзіны спадарожнікавы канал «Беларусь-ТВ» вельмі цяжка трапляе ў Расею. І прывёў прыклад, што Масква папрасіла за магчымасьць паказу 25 мільёнаў даляраў, а таксама выставіла шэраг іншых умоваў. З рэгіёнамі Расеі, зазначыў Лукашэнка, прасьцей: там людзі маюць магчымасьць глядзець навінныя перадачы зь Беларусі і бачыць пункт гледжаньня, альтэрнатыўны таму, які прапагандуецца на асноўных каналах расейскага тэлебачаньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?