Учора адбылося ўручэньне штогадовай літпрэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў». Дэбютантам года стаў Франак Вячорка (апавяданьне «Ліза»).Я прачытаў ягоны твор, і вось што думаю, са скрухай і гневам прыгадваючы свае словы «Трэба бяз жалю адстрэльваць літаратурных графаманаў».
Як сказаў Бродзкі ў Нобелеўская прамове, «літаратура пакідае за сабою права ўмешвацца ў справы палітыкі, пакуль палітыка будзе ўмешвацца ў справы літаратуры». Найновая беларуская літаратура ўблытваецца ў справы палітыкі настолькі непрафесійна, што з гэтага супрацьстаяньня не нараджаюцца мастацкія шэдэўры, як тое было ў гісторыі беларускай прозы XX стагодьдзя. Часопіс «Дзеяслоў», што паўстаў дзякуючы грубаму ўмяшальніцтву дзяржавы ў культуру, перыядычна наносіць удары ў адказ, выкарыстоўваючы мастацкія сродкі. Аднак беларуская культура рызыкуе пацярпець паразу на гэтым фронце, калі тамтэйшыя палкаводцы — рэдактары «Дзеяслова» — будуць і надалей фарміраваць сваё войска з такіх хілых,
«Ліза» — нагрувашчваньне штампаў, кволасьць літаратурнай будовы, што трымаецца на шаблённых думках аднаго нецікавага цэнтральнага пэрсанажа,якога зусім не апраўдвае ягоная маладосьць: «А можа быць, гэта была ілюзія, фантом? І нашае каханне — усяго толькі плён маёй хворай фантазіі? Няўжо я мусіў прайсці праз гэта пекла, каб зразумець сапраўдную каштоўнасць свабоды і шчырага кахання?».
Гэта не твор, а сурагат ад імя першай асобы, няўдалая спроба пачаткоўца змікшыраваць з уласных перажываньняў літаратурны тэкст, прысьвечаны нядаўнім беларускім палітычным падзеям. У Франака Вячоркі ёсьць вопыт грамадзяніна, які супрацьстаіць рэпрэсіўнай дзяржаве. Аднак ягоны літаратурны ўнёсак у справу беларушчыны пакуль роўны нулю. Кожны мусіць займацца сваёй справай, відаць так.
Па законах літаратурнай Спарты гэты тэкст мусібыць кінуты ў мора са скалы. Інакш не пераможам.