Мазыр і Мазырскі раён з 18 на 19 сакавіка пераходзяць на новы тэлефонны код і шасцізнакавую нумарацыю.

Да пяцізнакавых нумароў ранейшых тэлефонаў абаненты павінны будуць дадаваць лічбу «3», а існуючы занальны код «02351» будзе заменены на новы код «0236».

Пры наборы старога нумара аўтаінфарматар паведаміць правільны парадак набору. Акрамя таго, усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па нумары 153 (бясплатная даведкавая служба).

«Мазырскі раён займае 13-е месца ў Беларусі па плошчы, яго насельніцтва складае амаль 130 тысяч чалавек. Горад Мазыр з’яўляецца буйным портам на рацэ Прыпяць і патрабуе высокага ўзроўня развіцця тэлекамунікацый, таму ў эксплуатацыю ўводзяцца новыя АТС, павялічваецца нумарная ёмістасць, а таксама змяняецца нумарацыя з пяцізнакавай на шасцізнакавую», — адзначылі ў прэс-службе «Белтэлекама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?