Юрыст Павел Сапелка, два тыдні таму выключаны з калегіі адвакатаў, праліў святло на рэальнае становішча ў СІЗА КДБ свайго былога падабароннага,экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
— Павел Васільевіч, чаму вас прыбралі? Што асаблівага вы рабілі ў адрозненне ад іншых адвакатаў?
—
Я не рабіў нічога такога, што магло нанесці шкоду маім падабаронным, дзяржаве і яе бяспецы, гонару і годнасьці калегіі адвакатаў.
— У інтэрв’ю «Радыё Свабода» вы заявілі, што ініцыятыва аб вашым выключэнні сыходзіла ад старшыні КДБ і Мінюста. Адкуль у вас гэтая інфармацыя?
— Я бачыў матэрыялы, якія былі прадстаўлены Міністэрствам юстыцыі. Мінюст вынес прадстаўленне ў прэзідыум калегіі адвакатаў на падставе ліста старшыні КДБ.
— Ці адчувалі вы ціск да выключэння з калегіі адвакатаў?
— Я жыў у чаканні прыняцця
Хачу выказаць вялізную падзяку ўсім тым, хто падтрымаў мяне; ваша меркаванне для мяне было вельмі важным. Падтрымайце тых адвакатаў, якія мужна і прафесійна адстойваюць і будуць адстойваць правы сваіх падабаронных.
— Пагаворым аб справах вашых былых падабаронных. Як ідуць справы ў Паўла Севярынца?
—
Я не бачыў Паўла Севярынца ад 29 снежня. На гэтым можна паставіць кропку. Калі праводзяцца нейкія следчыя дзеянні, яны павінны праводзіцца з удзелам абаронцы.Але я Паўла больш двух месяцаў не бачыў. Таму нават паняцця не маю, на якім этапе знаходзіцца яго справа.
— Дзмітрыя Дашкевіча вы ў апошні раз бачылі 16 лютага.
— Па Дашкевічу, мне асабіста ўсё зразумела. Крымінальная справа, на маю думку, перспектывы абвінаваўчага прысуду мець не павінна.
— Калі ў апошні раз вы бачылі Андрэя Саннікава?
— 16 лютага.
— Як ён сябе адчуваў: як яго здароўе, псіхалагічны стан?
— Ведаеце, з таго часу як у бытнасць маю адвакатам мне вынеслі загад, я адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні. І адмовіўся адказваць не таму, што гэта таямніца следства.
Але лічу, таго, што я сказаў у пачатковы перыяд следства, ужо дастаткова. Які стан здароўя Андрэя Саннікава — трэба пытацца ў тых, хто далей будзе абараняць яго інтарэсы. Калі яшчэ дакладней: трэба дамагацца таго, каб стан яго здароўя стаў прадметам расследавання, якое будзе адкрытым і падкантрольным грамадству. Трэба дамагацца таго, каб Саннікаў быў рэальна абследаваны медыкамі, і вынікі абследавання былі даведзеныя, па меншай меры, да яго родных і блізкіх.
А казаць пра тое, якія мае адчуванні… Я шмат чаго бачыў. Але пакуль Саннікаў там, я стараюся пра гэта не казаць.
— Але, магчыма, калі б вы распавялі аб тым, што бачылі, то гэта магло б неяк дапамагчы Саннікаву.
— З нагоды ўсіх заўважаных мною парушэнняў закона я звярнуўся ва ўстаноўленым парадку ў органы, у чые абавязкі ўваходзіць перадухіленне гэтых парушэнняў. Аб выніках зваротаў, думаю, стане вядома падчас судовага разбору. Калі ён будзе. Вынікі зваротаў, на жаль, складаюць тайну следства.
— А наконт чаго былі звароты?
— У тым ліку наконт стану здароўя, у тым ліку наконт прымененых метадаў затрымання і прымененых метадаў следства.
— Ці правільна я зразумеў, што вы не жадаеце гаварыць пра свае адчуванні, каб…
— … Мае адчуванні ў любым выпадку суб’ектыўныя,
— Але вы цяпер не адвакат.
— Саннікаву можа стаць горш.
— Ці пісаў Саннікаў нейкія пакаяльныя лісты?
— Ва ўсякім разе, я нічога пра гэта ня ведаю. Сумняюся. Але скажу так: што б ні напісаў Саннікаў, знаходзячыся ў тых умовах, куды яго змясцілі, — гэта не павінна прымацца пад увагу зусім. Гэты перыяд жыцця трэба проста выкрасліць. Што б ён не напісаў, што б не зрабіў, больш таго, якія б паказаннi не даў — на гэта не трэба звяртаць увагі. Чалавек знаходзіцца ў тых умовах, якія міжнароднымі нормамі вызначаны як «катаванні» — бесчалавечнае, прынізлівае стаўленне. Як мінімум.
— А можаце сказаць, з кім ён сядзіць у камеры, у якіх умовах?
— Наколькі я ведаю, умовы яго ўтрымання змяніліся.
— У які бок?
— Накшталт як у бок паляпшэння. Па апошняй інфармацыі, атрыманай ад яго асабіста, ён
— На вашу думку, Саннікаў з’яўляецца для ўладаў адной з тых фігур, якую, на іх погляд, трэба найбольш пакараць за падзеі 19 снежня?
— Я не магу адказаць на гэтае пытанне, таму што логіку дзеянняў, па меншай меры, праваахоўных органаў, я з 19 снежня перастаў разумець наогул.
— Ваш прагноз: чым завершацца справы Саннікава, Севярынца, Дашкевіча.
— Не хачу даваць прагнозы. З нагоды Дашкевіча я яшчэ бачу варыянты развіцця падзей, а з нагоды Саньнікава і Севярынца — у мяне няма найменшага ўяўлення. Асабліва з улікам працэсаў над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.
— Як мне напісаць у тэксце: я спадзяваўся, што Павал Сапелка раскажа тое, што не мог расказаць, будучы адвакатам, але ён вырашыў
— Правільна будзе напісаць, што Сапелка не мог адказаць на пытанні, не ўзгадніўшы адказы са сваімі падабароннымі.
Я магу вам сказаць так. Калі ідзе гаворка аб прымяненні недазволеных метадаў следства, рэакцыя адваката звычайна выглядае наступным чынам. Падабаронны заяўляе: у дачыненні да мяне ўжываліся недазволеныя метады следзтва. Адвакат задае пытанне, што мае намер рабіць падабаронны: падаваць скаргу або ўстрымацца — таму што часта наступствы могуць быць проста процілеглымі чаканаму.
Бываюць выпадкі, калі затрыманы цвёрда і адназначна кажа адвакату: так, да мяне ўжываліся недазволеныя метады вядзення следства, але я забараняю вам на гэтай падставе скардзіцца, і сам не буду скардзіцца.
У любым выпадку любое рашэнне адвакату трэба прымаць разам з падабаронным. А калі адвакат мае зносіны са сваім падабаронным
Вядома, мне хацелася б сустрэцца з Саннікавым, хоць б распавесці якія дзеянні робяцца ў яго абарону. Але я і гэтага не мог толкам расказаць. Было так.
Я прыходжу — у кабінеце сядзіць следчы, сядзіць Саннікаў або яго прыводзяць пазней. Пачынаецца допыт. Нам падчас следчага дзеяння мець зносіны з Саннікавым нельга — так лічыць следчы. Абмяркоўваць нейкія пытанні па справе — таксама нельга. Адзіная паблажка, якую следчы зрабіў, — дазволяў пры ім сцісла абмеркаваць якія рэчы і прадукты перадаць Саннікаву пры наступнай перадачы ў СІЗА КДБ.
— Што цяпер галоўнае для Саннікава — выйсці здаровым?
— Мне здаецца, проста выйсці. На любых умовах. І выйсці чым хутчэй, тым лепш.