Камітэт добрых спраў: 50 000 еўра ў год прапанавала КДБ кіраўніку грамадскай арганізацыі, якая праходзіць рэгістрацыю ў Мінюсце
Кіраўнік Міжнароднага
Кіраўнік Міжнароднагакультурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Цэнтр развіцця валанцёрства» Мікалай Кванталіяні заявіў, што КДБ схіляе яго да супрацоўніцтва.
У распаўсюджаным лісце «Гісторыя стварэння падкантрольнага трэцяга сектару ў Беларусі» Кванталіяні паведамляе, што дакументы на рэгістрацыю Цэнтра былі пададзеныя 22 лютага.
5 сакавіка яму дадому патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся Віталём Мікалаевічам і пакінуў нумар свайго мабільнага тэлефона. Ён заявіў, што тэлефануе з нагоды рэгістрацыі арганізацыі з Міністэрства юстыцыі і ў інтарэсах заснавальнікаў з ім звязацца. Сустрэча была прызначаная на 16 сакавіка холе Мінюста.
На сустрэчы Віталь Мікалаевіч заявіў, што ён з супрацоўнік спецслужбаў, пры гэтым ніякіх дакументаў не паказаў. Паводле яго словаў, заснавальнікі арганізацыі правераныя, прэтэнзій да іх няма, і пытанне пра рэгістрацыю арганізацыі залежыць выключна ад згоды пра супрацоўніцтва.
«На маё пытанне „А што гэта азначае?“ Віталь Мікалаевіч растлумачыў, што
яны гатовыя аказваць усялякае садзейнічанне, у тым ліку і па рэгістрацыі замежных праектаў і грантаў, а таксама гатовыя пераключыць на нашу арганізацыю еўрапейскія праекты, якія знаходзяцца ўжо пад іх кантролем. Ён нават абмовіўся, што не трэба будзе ажыццяўляць працу, а толькі атрымаць грошы і даваць справаздачы.І людзі, якія з імі ўжо працуюць, атрымліваюць 50 — 60 тыс. еўра ў год. Таксама ён гарантаваў поўную падтрымку і бяспеку ў рабоце арганізацыі», — піша Кванталіяні.
Супрацоўнік спецслужбаў заявіў, што
ў выпадку адмовы арганізацыя не будзе зарэгістраваная, заснавальнікі трапяць у «чорны спіс» і ніколі не змогуць зарэгістраваць іншую арганізацыю, а ў самога Кванталіяні пачнуцца праблемы з выездам за мяжу.
«Віталь Мікалаевіч падсунуў мне паперу, у якой папрасіў падпісаць, што паміж намі з ім адбылася гэтая сустрэча. Ад разгубленасці я напісаў яму гэтую паперу. Віталь Мікалаевіч сказаў, будзе чакаць майго званка з пацверджаннем на працягу 40 хвілінаў», — піша кіраўнік цэнтра.
Пасля абмеркавання сітуацыі з калегамі было прынятае рашэнне «не кантактаваць з гэтым чалавекам і чакаць вынікаў рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі». Тэрмін разгляду дакументаў заканчваецца 22 сакавіка.
«Мы звязаліся з заснавальнікамі швейцарскага аддзялення і растлумачылі ім сітуацыю. З іх боку была адназначная рэакцыя, што для іх лепш нерэгістрацыя арганізацыі, чым праца са спецслужбамі», — паведамляе Кванталіяні.
На працягу «ўсіх наступных дзён»
з нумара «Віталя Мікалаевіча» пастаянна паступалі тэлефанаванні, але заснавальнік цэнтра трубку не здымаў. 19 сакавіка прыйшлоПасля гэтага Кванталіяні вырашыў «расказаць пра ўсю гэтую сітуацыю».смс-паведамленне : «Я прыйду з ператрусам».
«Цяпер я разумею што іх намеры — працягваць прымушаць мяне да супрацоўніцтва ўжо з дапамогай пагрозаў, — піша кіраўнік цэнтра. — Я ніколі не думаў, што тэма валанцёрства і дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі з боку «камітэта добрых справаў».
Каментары