Крымінальная камэдыя
Стары трагік Тоні стомлены жыцьцём і злы на цэлы сьвет. Кар’ера ідзе пад адхон, хутка трагіка вышвырнуць з кватэры. Але лёс дае яму шанец. Можна заявіцца да ўсіх, хто запазычыўся крутому гангстэру Барэлеру, і выдаць сябе за ягонага пасланца. Тоні ўпэўнены, што гэтую ролю выдатна сыграе ягоны сябра па сцэне Том. Але ў крымінальным жыцьці замест авацый звычайна прадугледжаны стрэлы...
Сцэнар для карціны склаў Ніл Джордан, які шакаваў паспалітую публіку «Абуральнай гульнёй». Музыку напісаў мінімаліст Майкл Найман («Адлік тапельцаў»). А ролі выконваюць Майкл Кейн («Ціхмяны амэрыканец»), Міранда Рычардсан («Павук»), Майкл Гэмбан («Госфард Парк»).
Ірляндыя – Нямеччына – Вялікабрытанія, 2003, рэж. Конар МакФэрсан