Што, калі, дзе:

— 27 сакавіка, каля апоўдні — «апазіцыйная» гарадская гульня (тэрыторыя Śródmieścia; увага, папярэдні запіс)

— 27 сакавіка, а 18-й гадзіне — вялікі канцэрт (Plac Defilad)

Ініцыятыва Вольная Беларусь (ІВБ) чарговы раз арганізуе польска-беларускі канцэрт зорак з абедзвюх краін, музыкаў, якія падтрымоўваюць салідарнасць з прыгнечанымі рэжымам беларусамі. Лозунгам канцэрту з’яўляецца слоган «Пачуй нас!» — самае галоўнае для беларускай справы з’яўляецца тое, каб грамадзяне Еўропы заўсёдна памяталі аб Беларусі і разам спрабавалі вярнуць гэты край у еўрапейскую сям’ю, заяўляюць арганізатары.

Канцэрт (Plac Defilad) адбудзецца ля Палаца Культуры, а на сцэне выступяць зоркі з Польшчы і Беларусі. Не будзе недахопу ямайскіх рытмаў у выкананні Maleo Reggae Rockers, «ска-панкаўскай паэзіі» бельскага гурту Akurat, а таксама музычных разважанняў аб каханні Януша Сташэўскага — сына легендарнага Казіка! На варшаўскую пляцоўку завітаюць таксама сапраўдныя легенды антылукашэнкаўскай музычнай партызанкі: Крама, г.з. вечна малады блюз-рокавы гурт з музыкай для дарослых, Рэха — выдатны гурт, які грае музыку з пагранічча фольку і альтэрнатывы. А на дэсэрт — незалежны рэпер маладога пакалення беларусаў, а менавіта наравісты Вінсэнт.

Канцэрт — гэта не ўсё!

Для варшавян адмыслова падрыхтавалі прывабную гарадскую гульню, якая адбудзецца 27 сакавіка ў пасляабедзены час

(дакладная дата будзе вызначана пасля заканчэння набору ўдзельнікаў), перад канцэртам Салідарныя з Беларуссю. Падчас яе удзельнікі змогуць, як кажуць «на сваёй скуры» адчуць сабе беларускім апазіцыянерам, так напрыклад сярод іншага удзельнікі змогуць распаўсюджваць улёткі ў «рэаліях» дыктатарскага рэжыму, які будзе перашкаджаць у выкананні задання. Таксама ёсць магчымасць сфатаграфавання з кандыдатам у прэзідэнты, кантрабанда апазыційных матэрыялаў і ашуканне працаўніка КДБ праз тэлефон і шмат іншых цікавых заданняў.

***

Першы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» быў арганізаваны ў 2006 годзе і з таго часу стаў стала праводзіцца ці ў канцы сакавіка, ці напачатку красавіка; перапынак адбыўся толькі ў 2010 годзе з-за трагедыі ў Смаленску і нацыянальнай жалобы. У гэтым годзе канцэрт вяртаецца, каб зноўку з вялікім розгаласам адбыцца на мапе варшаўскіх культурных падзей.

Больш інфармацыі на wolnabialorus.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?