Навіна аб тым, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса абвінавацілі ў нанясенні шкоды рэстарану «Макдональдс», выклікала рэзананс сярод беларускіх блогераў.
Адзін з іх, Яўген Ліпковіч, нават звярнуўся да адміністрацыі рэстарана па тлумачэнні. Што праўда, прэс-сакратар беларускай сеткі амерыканскіх рэстаранаў паведаміў, што цяпер у «Макдональдсе» вырашаюць, якім чынам можна каментаваць сітуацыю.

Тым часам у блогах таксама з’явілася прапанова звярнуцца па тлумачэнні ў цэнтральны офіс кампаніі ў ЗША.

Нагадаем, што Дзмітрыя Уса вінавацяць у нанясенні стратаў на больш як 8 млн рублёў мінскаму рэстарану «Макдональдс» на праспекце Незалежнасці падчас шэсця ў часе паслявыбарных пратэстаў 19 снежня 2010 года — маўляў, у выніку шэсця была заблакаваная яго праца і недаатрыманы прыбытак. Таксама Уса вінавацяць у тым, што ён заклікаў грамадзян па Першым нацыянальным тэлеканале і радыё прыйсці на мітынг. Гэта прытым, што ў сваіх відэазваротах закліку на плошчу не было, а ад радыёпрамовы Дзмітрый Ус увогуле адмовіўся.

Экс-кандыдат лічыць доказную базу супраць яго «пустой, абы спіхнуць справу ў суд».

Пазней прадстаўнік «Макдональдса» ў Беларусі Артур Юран заявіў у інтэрвію Радыё «Свабода» заявіў,

што яго кампанія не выстаўляла прэтэнзіяў Усу за недаатрыманы прыбытак.

Юран ніяк не пракаментаваў выказванні Уса пра прэтэнзіі, заявіўшы, што не бачыў матэрыялаў крымінальнай справы супраць былога кандыдата на прэзідэнта. Юран паведаміў, што недаатрыманы прыбытак — службовая інфармацыя, якую кампанія не афішуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?