Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 5 да плюс 2°С,

днём плюс 3–9°С, па захадзе Брэсцкай, Гродзенскай абласцей да плюс 12°С.

У Мінску ноччу і раніцай невялікія ападкі (мокры снег, дождж), на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём без істотных ападкаў. Вецер заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С,

днём плюс 5–7°С.

У наступныя двое сутак, 23 і 24 сакавіка, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 23 сакавіка ў асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С,

днём плюс 3–9°С, па паўднёвым захадзе плюс 10–13°С.

24 сакавіка воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С,

днём плюс 1–8°С, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 10°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?