У хакейным чэмпіянаце Беларусі ўведзены ўзроставы ліміт на гульцоў: 28 гадоў + 7 гульцоў старэйшыя за гэты век, паведамляе twitter tut.by.

Такое рашэнне было прынята на выканкаме асацыяцыі "Федэрацыя хакея Беларусі".

Раней прапаноўвалася абмежаваць узрост 25 гадамі, але такая прапанова сустрэла моцны супраціў часткі кіраўнікоў клубаў і трэнераў клубаў беларускай экстралігі.

Таксама ўсталяваны новы заробкавы ліміт -- 75 тыс. даляраў на каманду ў месяц.

***

Нагадаем, што на мінулым тыдні быў распаўсюджаны зварот беларускіх хакеістаў, скіраваны ў Федэрацыю хакея, Мінспорту і турызму і Адміністрацыі прэзідэнта супраць увядзення ўзроставага ліміту 25 гадоў.

«Многія маладыя гульцы, каму сёння 24, 23, 22 і тым больш менш, задумаюцца, ці працягваць сумнеўную хакейную кар`еру ці, пакуль не згублены час і здароўе, набываць іншую прафесію, — казалася ў лісце. — Мала хто з бацькоў аддасць свайго сына ў хакейную школу, ведаючы, што ў 25 гадоў прафесійная кар`ера, хутчэй за ўсё, закончыцца і дзіця папоўніць армію беспрацоўных, прычым у 25 гадоў не маючы ні спецыяльнай адукацыі, ні прафесіі», казалася ў адкрытым звароце.

Аўтары ліста таксама нагадвалі пра арт. 41 Канстытуцыі, які гарантуе права на працу, і пра арт. 14 Працоўнага кодэкса, які забараняе дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносінаў, у тым ліку па ўзроставай прыкмеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?