Дом, дзе жыў Максім Багдановіч у Мінску, будзе адноўлены. Пра гэта паведаміла сёння ў час круглага стала, прысвечанага Сусветнаму дню паэзіі і 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, дырэктар літаратурнага музея Максіма Багдановіча Тацяна Шаляговіч.

«На жаль, будынак, які некалі знаходзіўся ў раёне Траецкага прадмесця, не захаваўся. Таму ён будзе рэканструяваны, пасля чаго частка будынка будзе аддадзена музею Максіма Багдановіча», — патлумачыла Таццяна Шаляговіч.

Па словах дырэктара музея, у юбілейны для беларускага класіка год на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запланавана правядзенне навуковай канферэнцыі "Максім Багдановіч у сучасным літаратурным кантэксце". Акрамя таго, сёлета ўбачыць свет энцыклапедыя "Максім Багдановіч", а таксама трэцяе факсімільнае перавыданне прыжыццёвага зборніка вершаў паэта "Вянок", і зборнік успамінаў і прысвячэнняў класіку беларускай літаратуры "Пясняр чыстае красы" з серыі "Жыццё знакамітых людзей Беларусі".

Як адзначыла Таццяна Шаляговіч, у Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеі плануецца стварыць залу Максіма Багдановіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?