Заявы на правядзенне пікету ў Полацку ва ўстаноўленым ўладамі месцы каля кінатэатра «Радзіма» падаваў Віктар Калеснік. Прычынай адмовы ў дазволе на правядзенне пікету Полацкі гарвыканкам назваў незаключэнне заяўнікам дагавораў на ахову правапарадку і медыцынскае абслугоўванне ў час правядзення «масавага мерапрыемства». Аднак ні міліцыя, ні «хуткая дапамога» не падпішуць ніякіх дамоваў без ўжо выдадзенага дазволу з гарвыканкама.

У Наваполацку прычынай адмовы назвалі жаданне заяўніка Яўгена Парчынскага падтрымаць падчас акцыі на Дзень Волі палітвязняў. Наваполацкі гарвыканкам заявіў, што 19 снежня ў Мінску прайшла антыканстытуцыйная акцыя, і салідарнасць з палітвязнямі дэманстраваць забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?