Разбураныя будынкі ў раёне Трыпалі, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Кадафі.

Разбураныя будынкі ў раёне Трыпалі, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Кадафі.

Трэція суткі запар самалёты заходняй кааліцыі наносяць ракетныя і бомбавыя ўдары па сталіцы Лівіі. Выбухі і гукі залпаў артылерыі СПА зноў даносіліся з раёна Трыпалі, дзе размяшчаецца рэзідэнцыя Муамара Кадафі.

У зводцы лівійскага дзяржаўнага тэлебачання паведамлялася, што сталіца «падвяргаецца бамбардзіроўцы з паветра з боку ворагаў-крыжакоў». Як заявіў дыктар, «гэтыя атакі не прымусяць баяцца народ Лівіі».

Лівійскія СМІ інфармуюць таксама пра авіяўдары сіл кааліцыі па ваенна-марской базе і рыбацкай вёсцы паблізу Трыпалі.

Тым часам баі працягваюцца

На захадзе і ўсходзе Лівіі не суціхаюць баі паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі. Паводле паведамленняў з горада Місрата, размешчанага ў 200 км на ўсход ад Трыпалі, войскі, верныя палкоўніку Муамару Кадафі забілі там па меншай меры дзевяць чалавек.

Тэлеканал «Аль-Арабія» паведаміў, што горад практычна кантралюецца сіламі Кадафі.

У ходзе бою непадалёк ад Бенгазі сілы Кадафі ўжылі танкі

Місрата — фактычна адзіны буйны горад на захадзе Лівіі, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі.

Мясцовыя жыхары кажуць, што ўрадавыя сілы пакінулі Місрату без водазабеспячэння, перакрыўшы трубы гарадскога вадаправода.

На ўсходзе Лівіі непадалёк ад Бенгазі паўстанцы, якія працягваюць утрымліваць горад у сваіх руках, уступілі ў сутыкненне з войскамі Кадафі. У ходзе бою з боку ўрадавых сілаў была выкарыстана цяжкая бранятэхніка.

Пашырэнне беспалётнай зоны

У панядзелак увечары парламент Вялікабрытаніі абсалютнай большасцю галасоў выказаўся ў падтрымку ўдзелу брытанскіх вайскоўцаў у лівійскай аперацыі. 557 парламентарыяў прагаласавалі «за» і толькі 13 выказаліся «супраць».

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што ваенная аперацыя супраць узброеных сіл Кадафі дапамагла прадухіліць крывавую бойню ў Бенгазі.

Удзел Вялікабрытаніі ў ваеннай аперацыі ў Лівіі быў падтрыманы трыма асноўнымі палітычнымі партыямі парламента.

Тым часам, амерыканскі генерал Картэр Хэм, якіе кіруе лівійскай ваеннай кампаніяй, падкрэсліў, што я

е задача — абарона цывільнага насельніцтва, а не падтрымка апазіцыйных сіл.

Генерал абвясціў аб пашырэнні беспалётнай зоны над Лівіяй для аказання яе жыхарам гуманітарнай дапамогі. У той жа час ён пацвердзіў, што на лівійскай тэрыторыі няма салдат сіл кааліцыі.

Камандуючы паведаміў, што ад 70 да 80 самалётаў патрулявалі з пачатку панядзелка лівійскае неба, не дапушчаючы з’яўлення ў ім лівійскай авіяцыі.

«Размова аб змене ўлады не ідзе»

Ваенныя сілы краінаў Захаду, якія працягваюць авіяналёты на Лівію,

адкінулі меркаванні, што мэтай аперацыі з’яўляецца знішчэнне або зрушэнне лівійскага лідэра Муамара Кадафі.

Сілы кааліцыі сцвярджаюць, што іх мэта — абарона лівійскага насельніцтва

Кадафі раней назваў абстрэлы Лівіі «агрэсіўным крыжовым паходам каланіялістаў».

«Размова аб змене ўлады не ідзе», — сказаў прадстаўнік Белага дома Бэн Родс, яшчэ раз падкрэсліўшы, што мэтай ваеннай аперацыі, якая пачалася ў суботу, з’яўляецца абарона мірнага насельніцтва Лівіі, а не падтрымка той ці іншай палітычнай сілы ў краіне.

Прадстаўнік французскага камандавання дадаў, што нягледзячы на ​​тое, што месцазнаходжанне Кадафі вядома, лівійскі лідэр не будзе падвергнуты абстрэлу.

Брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран дадаў, што рэзалюцыя ААН не дае законных падстаў для скідання рэжыму ў Лівіі ваеннымі сродкамі.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША Барак Абама сказаў на прэс-канферэнцыі ў Чылі, дзе ён знаходзіцца з візітам, што амерыканскія ўлады працягваюць прытрымлівацца думкі, што Кадафі павінен сысці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?