Жонка і сын лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў мінулыя выходныя атрымалі ад яго тры лісты, напісаныя 15–17 сакавіка.

Анатоль Лябедзька піша, што мае на руках пастанову аб утрыманні пад вартай да 20 траўня і больш ніякай інфармацыі пра сваю будучыню ў яго няма.

«Рэсурс трываласці мой не безразмерны, але дазваляе з усіх сітуацый, што былі і можа будуць, выходзіць годна, захоўваючы самапавагу і адданасць сваім жыццёвым прынцыпам», — піша палітык.

У сваіх лістах з-за кратаў Анатоль Лябедзька піша таксама пра побыт у СІЗА, цікавіцца жыццём сына, выказвае пажаданні, а напрыканцы перадае «найлепшае сардэчнае прывітанне ўсім прыстойным і сумленным людзям», паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на сайт АГП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0