Шклоўскі райвыканкам паведаміў Беларускай федэрацыі футбола, што мясцовы «Спартак» не будзе выступаць у другім дывізіёне чэмпіяната Беларусі.

Прычына банальная — адсутнасць грошай.

Гэта не першы выпадак за гэтае міжсезонне, калі беларускія футбольныя клубы сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцамі. Нагадаем, у лютым нясвіжскі «Верас» адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце краіны ў першай лізе, а ўдзел ФК «Баранавічы» ў гэтым жа турніры дагэтуль знаходзіцца пад пытаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?