Канцэрн «Белнафтахім» у найбліжэйшы час хоча абмежаваць продаж бензіну і дызеля на запраўках, рамзмешчаных непадалёку ад мяжы. Такія меры будуць прынятыя, каб «не дапусціць далейшага павелічэння вывазу за мяжу бензіна і дызельнага паліва, набытых на беларускіх АЗС, і прычыненні шкоды эканоміцы краіны».

Як тлумачыць прэс-служба арганізацыі, розніца ў коштах на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх краінах абумовіла значны рост яго рэалізацыі ў прымежных раёнах краіны. "А гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да павелічэння кошту расійскай нафты", - каментуе сітуацыю "Белнафтахім". Наступныя радкі тлумачэння прасякнутыя духам ссацыяльнай нянавісці да кіроўцаў "бензавозаў": "Ад незаконнай дзейнасці некаторых грамадзян, якія займаюцца вывазам паліва за межы краіны, матэрыяльную шкоду атрымлівае большасць беларускага насельніцтва".

Абсурднасць сітуацыі ў тым, што прынамсі 60% у кошце паліва — фактычна падатак, грошы ад якога ідуць у бюджэт краіны.
З кожнага прададзенага за 3000 рублёў літра бензіна А-92 бюджэт атрымлівае каля 2000 рублёў! Цяпер ад гэтага прыемнага бонуса вырашана адмовіцца.
Выглядае неверагодным і выкананне праекту.
Прадаваць «у адныя рукі» не больш за 20 літраў — кіроўцы заедуць дазаправіцца на суседнюю запраўку. Стварыць базу кіроўцаў, якія запраўляюцца больш за ўсё, і не прадаваць ім бензін — дорага і незаконна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?