Пашкоджаная цэнзарамі інсталяцыя «Піраміда Беларусі» ды яшчэ каля двух дзясяткаў твораў, якія былі забароненыя за часы Лукашэнкі да паказу на выставах мастакоў суполкі «Пагоня», пабачылі свет у Мінску на сядзібе БНФ.
Віктар Мікіта, "Камень, цэгла і цэмент" (2001)
Алесь Мара. Здані (2011 год). Цэнзары ўгледзелі матывы падзеяў 19 снежня 2010 года.
Інсталяцыя Генадзя Драздова і Алеся Мары «Беларуская піраміда. Голас народа».
Гэта самая апошняя па часе рэпрэсаваная праца мастакоў суполкі «Пагоня».
Алесь Марачкін тлумачыць сэнс «Зданяў».
А вось гэта копія карціны Алеся Мары «Лялькі» - арыгіналы знялі цэнзары і так і не вярнулі па сёння.
«Вокны друку» і іх аўтарка, мастачка Тацяна Маркавец.
Алесь Мара, «Сцяна» (1997).
«Піраміда Беларусі» — гэта самая апошняя па часе рэпрэсаваная праца мастакоў суполкі «Пагоня». 15 сакавіка ўжо на экспазіцыю прыйшоў чыноўнік Міністэрства культуры, і яму не спадабалася гэтая праца. Расшкамутаная цэнзарамі у часе транспартавання на дзве часткі, яна так і стаіць, прыхінутая да дзвюх супрацьлеглых сценаў залы ў сядзібе БНФ. «Піраміда Беларусі» — гэта, паводле словаў аўтара Генадзя Драздова, сімвал сённяшняй краіны. Гэта метафара яе. Мы будуем, сказаў ён, піраміду Беларусі, каб разбурыць антыбеларускую піраміду.
Кардонавая інсталяцыя стаяла ў цэнтры штогадовай сакавіцкай выставы суполкі «Пагоня», якая адкрылася ў Палацы мастацтваў 11 сакавіка. А за дзень да гэтага, на загад кіраўніцтва Саюза мастакоў, было знята яшчэ 6 працаў. Дзве графічныя работы Ўладзімера Крукоўскага, адна жывапісная — Віктара Мікіты, і дзве працы Алеся Марачкіна. Тут жа побач і яшчэ адна праца Марачкіна, знятая яшчэ ў 1997 годзе. Гэтая праца называецца «Лялькі». Яе потым яшчэ раз здымалі, у
1997 год — гэта пачатак масавага цэнзуравання твораў мастакоў суполкі «Пагоня». Тут жа выстаўленыя «Вокны друку» мастачкі Тацяны Маркавец, таксама знятыя ў 1997 годзе. Гэта інсталяцыя з беларускіх газет у выглядзе закратаваных вокнаў як сімвал зняволенага беларускага слова.
На сценах таксама размешчаныя працы Алеся Пушкіна — гэта серыя пад агульным назовам «Беларускія шпакоўні». Мастак распавёў цікавую гісторыю. Залетась 17 гэтых працаў запрасілі выставіць у шведскі горад Кальмар. Аднак, трэба было атрымаць дазвол на вываз твораў мастацтва ў Міністэрстве культуры, і дазвол быў выдадзены толькі на тры карціны, а 14 было вывозіць забаронена. Тады мастак у друку распавёў, што ён зрабіў фота забароненых да вывазу на выставу ў Швецыю карцінаў і пакажа там гэтыя фотаздымкі. Чыноўнікі адступіліся і напісалі, што гэтыя творы не маюць мастацкай вартасці, а таму, маўляў, іх вываз дазваляецца.