Па-ранейшаму без Лявона Вольскага.

«Гурт працягвае рэпетыцыі, запісвае новы альбом. Новыя песні мне вельмі падабаюцца. Я б іх паставіў побач з лепшымі песнямі N.R.M.», — адзначыў гітарыст каманды Піт Паўлаў.

Музыка адзначыў, што «чорны» спіс дзеячаў культуры, у які трапіў і гурт, паўплывае на ўсе планы N.R.M. Але спыняць працы музыкі не збіраюцца, у тым ліку і пошук новага вакаліста.

«А некаторыя старыя песні будуць выконвацца на канцэртах пад караоке, каб іх такім чынам абязлічыць».

Нагадаем, у пачатку года стала вядома, што гурт рэпетуе без свайго вакаліста Лявона Вольскага. Музыкі N.R.M. тады паведамілі, што Лявон ужо працяглы час ігнаруе каманду: не з’яўляецца на рэпетыцыі, адмаўляецца ад канцэртаў. У лютым адбыўся выступ N.R.M. на «Рок-каранацыі».

Ці паспрабавалі наладзіць кантакт з Лявонам Вольскім? «Не, не атрымліваецца амаль год. Усе падзеі, пра якія і вы пішаце, звязаныя з тым, што з ім нельга дамовіцца», — падсумаваў Піт Паўлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?