Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег).
Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, ноччу і раніцай на большай частцы, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–6°С, па паўднёвым захадзе да плюс 3°С, днём ад мінус 2°С па паўночным усходзе да плюс 5°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, ноччу і раніцай парывы да 15–17 м/с, днём да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–4°С, максімальная днём плюс 1–3°С.

У наступныя двое сутак, 26–27 сакавіка, пераменная воблачнасць. 26 сакавіка месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, па поўначы мінус 10–13°С; днём мінус 3 — плюс 4°С.

27 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, днём плюс 1–7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?