Тузін чалавек сабраліся на месцы, дзе стаяла ратуша. Паводле летапісу, паўстаньне пачалося адсюль: бурмістар Левановіч з крыкам "Пара!" выхапіў шаблю й кінуўся на маскоўскіх стральцоў. За некалькі гадзінаў сямітысячны расейскі гарнізон быў зьнішчаны, а горад вызвалены.

Кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімер нават выдаў прывілей, паводле якога горад зраўняўся ў правах зь Вільняй. У гонар паўстаньня Магілёву быў дадзены новы герб: тры вежы на блакітным тле і збройны рыцар у браме пад выяваю "Пагоні". Гэта сучасны герб гораду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?