Напярэдадні Дня Волі юнакі з «Маладой Беларусі» вывесілі нацыянальныя штандарты.

Усяго ў Мінску з’явілася чатыры бел-чырвона-белых сцяга. Актывісты вывешвалі іх на мастах: на скрыжаванні вуліцы Даўгабродскай і Партызанскага праспекта, на Партызанскім праспекце на станцыі метро «Магілёўская», на вуліцы Альшэўскага і на праспекце Незалежнасці на мосце праз Свіслач.

Такім чынам арганізацыя Артура Фінькевіча павіншавала мінчукоў з Днём Волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?