Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказвае парады маладафронтаўцам, абараняе Зьмітра Дашкевіча і дзеліцца меркаваньнем аб сёлетнім Дні Волі.

«Калі гляджу на твар Дашкевіча з-за кратаў, нават мяне, старога чалавека, прабівае на сьлёзы», — паведаміў прэс-службе МФ Станіслаў Шушкевіч.

Станіслаў Станіслававіч вельмі хоча, каб на шляху маладафронтаўцаў не было турмы. «Жадаю, каб вы ішлі іншым шляхам, каб былі ў межах закону, каб арганізоўвалі негвалтоўны супраціў, як гэта ўдала робіць Дашкевіч», — паведаміў палітык.

Сёлетні Дзень Волі 25 сакавіка для Станіслава Шушкевіча дзень ня надта сьвяточны, бо шмат людзей застаецца за кратамі пасьля 19 сьнежня. Трэба пратэставаць, але пратэставаць разумна. «Не мне даваць парады, як дзейнічаць маладым. У вас ёсьць свой розум, вы шчырыя людзі, адукаваныя людзі. Вы выхавалі тых, хто вядомы ўсяму сьвету, напрыклад, Палажанку, Дашкевіча. Я вам жадаю посьпехаў!»

Станіслаў Станіслававіч раіць маладафронтаўцам не даваць уладзе падставаў для арыштаў: «Я вельмі хачу, каб вы, дарагія мае маладафронтаўцы, ня лезьлі на ражон. Абарані вас Бог! Не падстаўцеся, каб міліцыянты не змаглі вам прыпісаць выдуманых злачынстваў. Зычу болей стрыманасьці, калі раптам вас будуць правакаваць на парушэньні правапарадку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?