Пра гэта жонка журналіста даведалася, калі прынесла Аляксандру Атрошчанкаву перадачу ў СІЗА КДБ.

Дар’і Корсак паведамілі, што прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава перавялі ў следчы ізалятар ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Валадарскага.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога асудзілі на 4 гады калоніі строгага рэжыму за прысутнасць на плошчы Незалежнасці 19 снежня ў якасці журналіста, цяпер чакае вынікаў абскарджання прысуду. Дата судовага разгляду ягонай касацыйнай скаргі яшчэ нават не прызначаная.

Як паведаміла Дар’я Корсак, найбліжэйшым часам Атрошчанкава могуць адправіць у калонію пад Віцебск — «Віцьба-3». Там адбываў пакаранне ў свой час Аляксандр Казулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?