Сьвяточным канцэртам адзначыць пятнаццацігодзьдзе ансамбль народнай музыкі «Бяседа» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага. 8 сьнежня, у пятніцу, у канцэртнай залі «Мінск» музычны калектыў Белтэлерадыёкампаніі прэзэнтуе слухачам народныя песьні розных жанраў, інструмэнтальную музыку, а таксама аўтарскія сачыненьні, спэцыяльна напісаныя для ансамблю. «Бяседа» сладаецца з чатырох салістаў і сямі інструмэнталістаў. Ад дня заснаваньня ў калектыве працуюць заслужаныя артысткі Беларусі Сьвятлана Суседчык, Натальля Раманская, Валянціна Карэлікава, а таксама музыкі інструмэнтальнай групы Мікалай Алешка, Ігар Міхалькоў ды іншыя. Калектыў вядзе актыўнае творчае жыцьцё: шмат гастралюе, бярэ ўдзел у міжнародных фэстах і сьвятах. Летась ансамбаль «Бяседа» быў уганараваны званьнем заслужанага калектыву нашай краіны.

Агенцтва «Мінск-Навіны»

Фота Белтэлерадыёкампаніі

Адрас: Менск, вул. Кастрычніцкая, 5.

Праезд: мэтро да ст. «Першамайская», трамваямі 1, 2, 4, 7 да прып. «Стадыён "Дынама"»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0