Беларусь цяпер аплачвае расійскі газ з разліку 223 долары за тысячу кубаметраў. Аб гэтым паведаміў журналістам 25 сакавіка ў Мінску генеральны дырэктар ААТ «Белтрансагаз» Уладзімір Маёраў.

«Гэта цана першага квартала. Цану на наступны квартал я не буду называць», — сказаў Маёраў.

Як паведамлялася раней, 24 сакавіка ў Маскве адбылася сустрэча кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера і першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Прэс-служба расійскага газавага холдынгу паведамляла, што з пачатку 2011 года «Газпром» паставіў у Беларусь больш чым 5,7 млрд. кубаметраў прыроднага газу. «Бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла пра пастаўкі і транзіт газу», — гаварылася ў паведамленні.

У 2011 годзе чакаецца пастаўка ў Беларусь 22,5 млрд. кубаметраў расійскага газу. Летась Мінск купіў у «Газпрома» 21,57 млрд. кубаметраў газу, у 2009-м — 17,6 млрд. кубаметраў.

Нагадаем, што «Белтрансгаз» і «Газпром» у 2011 годзе павінны падрыхтаваць кантракт аб фарміраванні цаны на газ для Беларусі ў 2012–2014 гадах з улікам паэтапнага выхаду РФ на роўнадаходныя цэны на газ да 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?