На прылеглых да плошчы вуліцах стаяць грузавікі з металічнымі турнікетамі.

Па стане на 16.20 доступ на плошчу Якуба Коласа, дзе сёння ўвечары збіраюцца адзначаць Дзень волі сябры незарэгістраванага «Маладога фронту», пакуль вольны. Але плошчу відавочна рыхтуюцца заблакаваць: на прылеглых да яе вуліцах стаяць грузавікі з металічнымі турнікетамі. У дварах поўна аўтобусаў і аўтазакаў з міліцыяй. У аўтобусах шчыльна завешаныя вокны. Спецтэхніка стаіць, у прыватнасці, на вуліцы Чырвоназорнай (бліжэй да праспекта Незалежнасці), у двары за крамай «Еўраопт», за будынкам Філармоніі. На вуліцах у вялікай колькасці сустракаюцца маладыя людзі характэрнага выгляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?