Лукашэнкаўцы ачапілі цэнтр горада, каб сарваць дэманстрацыю. Сотні людзей сабраліся з кветкамі па-пад ачэпленымі плошчай Якуба Коласа і скверам Янкі Купалы. Гэта першы Дзень Волі на нашай памяці, каб на вуліцах узнялі толькі адзін бел-чырвона-белы сцяг.

Дзень Волі ў Мінску. Лукашысты не пусцілі людзей ускласці кветкі да помніка Янку Купалу. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч прыйшлі з кветкамі да сквера Янкі Купалы. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч прыйшлі з кветкамі да сквера Янкі Купалы. Фота радыё «Свабода».

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Праваабаронца Валер Шчукін. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Праваабаронца Валер Шчукін. Фота Юліі Дарашкевіч.

 Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Фота Сяргея Гудзіліна.

Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Затрымалі Міколу Дземідзенку. Фота Сяргея Гудзіліна.

Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Затрымалі Міколу Дземідзенку. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Кветкі каля помніка Коласу. Фота Сяргея Гудзіліна.

Кветкі каля помніка Коласу. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Карэспандэнт расійскага тэлеканала абяцае міліцэйскаму кіраўніцтву напісаць скаргу. У цэнтры падпалкоўнік Яўсееў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Карэспандэнт расійскага тэлеканала абяцае міліцэйскаму кіраўніцтву напісаць скаргу. У цэнтры падпалкоўнік Яўсееў. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Пад надзейнай аховай. Фота Сяргея Гудзіліна.

Пад надзейнай аховай. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Некаторыя назіралі за падзеямі на плошчы з боку Філармоніі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Некаторыя назіралі за падзеямі на плошчы з боку Філармоніі. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Супрацоўнікі ў цывільным хаваюць твары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Супрацоўнікі ў цывільным хаваюць твары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сотні спрабавалі трапіць з кветкамі да помнікаў нацыянальных паэтаў. Паколькі ініцыятары святкавання не вызначылі адзінага месца і часу збору, людзі не збіраліся грамадой. Максімальная канцэнтрацыя людзей назіралася каля Філармоніі на плошчы Якуба Коласа. Там згуртавалася каля двухсот чалавек. Жывы шчыт не дазволіў ім пайсці шэсцем па праспекце. Іх выціснулі назад на плошчу і загналі ў падзямельны пераход.

Народ застрашаны паслявыбарчымі рэпрэсіямі. Каля Коласа і Купалы не было ўзнята ніводнага бел-чырвона-белага сцяга. Адзіны сцяг быў узняты на Кастрычніцкай плошчы, калі людзі ўжо разыходзіліся.

Адзін з актывістаў на плошчы Якуба Коласа разгарнуў расцяжку «Лукашэнка не прэзідэнт». Яе вырвалі ў яго з рук. З яго грудзей сарвалі бел-чырвона-белую стужачку.

Затрымана, паводле папярэдніх звестак, каля 70 чалавек. 30 з іх знаходзіцца ў Савецкім РУУС. 20 чалавек знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.
20.10

Людзі, што рухаліся ад скверу да плошчы Незалежнасці, разгарнулі на Кастрычніцкай плошчы бел-чырвона-белы сцяг. На іх накінуліся ціхары. Сцяг забралі, а людзей разагналі.

19.50

Некалькі дзясяткаў людзей выправіліся з-пад Янкі Купалы на плошчу Незалежнасці, дзе штовечар каля Чырвонага касцёла адбываюцца малітвы за палітвязняў.

19.40

Моладзь спявае «Магутны Божа». Купала яго чуе. З сімволікі каля сквера Янкі Купалы — адзін бел-чырвона-белы парасон, які трымае Марыя Флар’яновіч — харошая жанчына сярэдніх гадоў. Як толькі людзі пачынаюць скандаваць «Жыве Беларусь», да іх падскоквае падпалкоўнік Яўсееў.

19.23

Некалькі разоў праскандавалі «Жыве Беларусь».

19.22

Каля сквера імя Янкі Купалы студэнт ЕГУ Андрусь Карпека і студэнтка БДУ Варвара Красуцкая раздаюць кветкі супрацоўнікам міліцыі і КДБ у цывільным. Яны адмаўляюцца іх браць.

19.18

Некаторыя кіроўцы сігналяць, бачачы грамаду каля сквера Янкі Купалы. Усяго каля ўваходу сабралася некалькі соцень чалавек.

19.15

Букеты кладуць на клумбу каля ўваходу ў сквер Янкі Купалы, бо ўсярэдзіну нікога не запускаюць. На ўваходзе, на гранітных бардзюрах ляжаць таксама раздрукоўкі з партрэтамі Дашкевіча і Лобава. Сярод іншых, кветкі ўсклалі Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч, Аляксей Марачкін.

Наста Палажанка, адна з абвінавачаных па справе аб «беспарадках», віншуе ўсіх са святам. Яна наракае на паводзіны сілавых структур, якія не даюць беларусам ускласці кветкі да помніка нацыянальнаму паэту.

19.02
Каля крамы «Падземка» затрыманы Віктар Івашкевіч.
19.00
Многія людзі, якія нясуць кветкі ад Коласа, кладуць іх да святлафора, што на рагу Казлова і Незалежнасці. Там заўчора разбіўся 19-гадовы юнак, і ягоныя сваякі і сябры зрабілі своеасаблівы ахвярнік памяці.
18.55

Асноўную масу людзей выціснулі з плошчы Якуба Коласа. Засталося некалькі чалавек.

18.49

Каля ўваходу ў Купалаўскі сквер згрупавалася некалькі дзясяткаў актывістаў. Яны адмаўляюцца разыходзіцца.

18.48

Ля станцыі метро «Плошча Перамогі» затрыманы чалавек. Міліцыянты павялі яго ў апорны пункт на станцыі.

18.42

Людзі ў чорным адціскаюць людзей назад, на плошчу Якуба Коласа, не пускаючы ў цэнтр. Усяго на плошчы каля шасцідзесяці актывістаў. Яшчэ сотня стаіць за праспектам, каля Філармоніі.

18.40

Людзі ў чорным перагарадзілі ходнікі, не пускаючы людзей ісці. Адзін з актывістаў разгарнуў расцяжку «Лукашэнка не прэзідэнт». Яе вырвалі ў яго з рук. З яго грудзей сарвалі бел-чырвона-белую стужачку.

18.35

Людзі рушылі па ходніках у бок цэнтру. Спыніўся аўтобус, і проста на тратуары быў затрыманы Сяргей Хіневіч, 1957 года нараджэння.

18.20

На Якуба Коласа перастаў спыняцца грамадскі транспарт — аўтобусы і трамваі.

18.19

Спецназаўцы ў цывільным пачалі заклікаць актывістаў і журналістаў пакінуць плошчу Якуба Коласа. На заўвагу, што журналісты выконваюць прафесійныя абавязкі, адзін з «ціхароў» адказаў: «Ну і што? Будзе тое ж, што і на выбарах».

18.17

Сярод актывістаў на плошчы Якуба Коласа з’явіўся Валер Шчукін. «Міліцыі я тут не бачу. А хто гэтыя людзі ў чорным — не ведаю», — іранізуе ветэран дэмакратычнага руху. Таксама між пратэстоўцаў — прадпрымальніцкі лідэр Аляксандр Макаеў.

18.12

Асобы ў цывільным спрабавалі перашкодзіць здымаць на плошчы Якуба Коласа журналісту расійскага канала ОРТ. Ён заявіў, што напіша на іх скаргу. Пасля гэтага спецслужбісты ад яго адчапіліся.

18.09

Як паведамілі праваабаронцы, у метро былі затрыманыя актывісткі Кася Далідовіч і Марыя Квяцінская. Таксама, паводле інфармацыі Хартыі’97, затрыманы Віктар Івашкевіч.

18.03

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся насупраць плошчы Якуба Коласа — каля Філармоніі. На плошчы ўдзельнікаў святкавання няшмат. Сярод іх — Уладзімір Халіп, бацька Ірыны Халіп. «Ціхары» перашкаджаюць працаваць журналістам: адціскаюць, забараняюць здымаць.

17.59

Жанчына, якую міліцыянты не пусцілі ў Купалаўскі сквер, кінула свае бел-чырвона-белыя кветкі ў Свіслач. Яны плывуць па вадзе. Жанчына распавяла, што міліцыянты, завяртаючы яе, сказалі, што сквер перакрыты, бо ля помніка Купалу знайшлі выбухоўку. Натыкнуўшыся на забарону ў Купалаўскім скверы, многія нясуць свае кветкі да помніка Багдановічу — на пастаменце ўжо ляжыць больш за дзясятак букетаў. Нясуць кветкі і да Драздовіча ў Траецкае.

17.58

Затрымалі Міколу Дземідзенку, намесніка старшыні «Маладога фронту». Два ціхары схапілі яго пад рукі і павалаклі. Ён паспеў крыкнуць «Жыве Беларусь!»

Дзень Волі ў Мінску. Лукашысты не пусцілі людзей ускласці кветкі да помніка Янку Купалу. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Лукашысты не пусцілі людзей ускласці кветкі да помніка Янку Купалу. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Лукашысты не пусцілі людзей ускласці кветкі да помніка Янку Купалу. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Лукашысты не пусцілі людзей ускласці кветкі да помніка Янку Купалу. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч прыйшлі з кветкамі да сквера Янкі Купалы. Фота радыё «Свабода».

Дзень Волі ў Мінску. Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч прыйшлі з кветкамі да сквера Янкі Купалы. Фота радыё «Свабода».

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Праваабаронца Валер Шчукін. Фота Юліі Дарашкевіч.

Плошча Якуба Коласа. Праваабаронца Валер Шчукін. Фота Юліі Дарашкевіч.

 Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Фота Сяргея Гудзіліна.

Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Затрымалі Міколу Дземідзенку. Фота Сяргея Гудзіліна.

Першыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Затрымалі Міколу Дземідзенку. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Кветкі каля помніка Коласу. Фота Сяргея Гудзіліна.

Кветкі каля помніка Коласу. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Карэспандэнт расійскага тэлеканала абяцае міліцэйскаму кіраўніцтву напісаць скаргу. У цэнтры падпалкоўнік Яўсееў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Карэспандэнт расійскага тэлеканала абяцае міліцэйскаму кіраўніцтву напісаць скаргу. У цэнтры падпалкоўнік Яўсееў. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Пад надзейнай аховай. Фота Сяргея Гудзіліна.

Пад надзейнай аховай. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Некаторыя назіралі за падзеямі на плошчы з боку Філармоніі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Некаторыя назіралі за падзеямі на плошчы з боку Філармоніі. Фота Сяргея Гудзіліна.

 Супрацоўнікі ў цывільным хаваюць твары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Супрацоўнікі ў цывільным хаваюць твары. Фота Сяргея Гудзіліна.

17.51

На плошчы Якуба Коласа трое ў цывільным затрымалі чалавека на выхадзе з метро. Схапілі і павалаклі.

17.40

Раптам сапсавалася надвор’е. Пасля дзённага сонца ў цэнтры Мінску пайшоў густы мокры снег.

17.35

Удалося пачуць з міліцэйскай рацыі на Якуба Коласа: «Работаем по предварітельному плану. Превентівное задержаніе прі подходе к плошчаді».

17.30

Плошча Якуба Коласа пакуль не перакрытая. Але перакрытыя выхады з падземных пераходаў да яе. Выйсці з плошчы можна, зайсці на яе нельга. Падземныя пераходы Але на ёй назіраецца вялікая канцэнтрацыя міліцыі і асобаў у цывільным. Таксама яны «шпацыруюць» па двое ўздоўж праспекта.

17.24

Як паведамляюць НН чытачы, у цэнтры Мінска, у раёне Кастрычніцкай плошчы,

немагчыма дакупіцца бел-чырвона-белых кветак
. Іх разабралі.
17.11

Людзі ў чорным перашкаджаюць працаваць журналістам, забараняюць здымаць на фота і відэа.

«Прыходзьце здымаць учора, заўтра, прыходзьце сёння пасля восьмай, але зараз здымаць нельга»
, — паведаміў адзін з іх карэспандэнту НН. Хоць яшчэ сёння міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў заяўляў, што ўскладанню кветак да помніка міліцыя перашкаджаць не будзе.
17.07

Купалаўскі сквер цалкам закрыты для наведнікаў. На ўсіх уваходах стаіць міліцыя і не пускае людзей. У парку бачныя міліцэйскія аўтобусы. На праспекце з боку цырка шпацыруюць людзі ў чорным характэрнага выгляду.

17.04

Каля плошчы Перамогі, за Домам-музеем РСДРП стаяць пяць аўтазакаў і тры вайсковыя машыны для перавозкі людзей. Насупраць, з другога боку праспекта, ля ўвахода ў парк імя Горкага — пяць спецаўтобусаў з зацемненымі шыбамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?