26 сакавіка на стадыёне «Кемаль Стафа» ў Тыране адбудзецца адборачны матч да Чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Албаніі і Беларусі.

Гульня пачнецца, а 21 гадзіне па беларускім часе. Судзіць швед Маркус Стрэмбергсан.

Гэта ўжо пятая сустрэча нашых хлопцаў у адборачыным цыклі. Апошняя была ў кастрычніку якраз з албанцамі. Беларусы прадэманстравалі добры футбол і перамаглі 2:0. Таксама нашы выйгралі ў Францыі (1:0) і згулялі ўнічыі з Румыніяй (0:0) і Люксембургам (0:0).

Цяпер становішча ў турнірнай табліцы групы D выглядае наступным чынам: Францыя — 12 пунктаў (5 гульняў), Беларусь — 8 (4), Албанія — 5 (4), Боснія і Герцагавіна — 4 (3), Румынія — 2 (3), Люксембург — 1 (5).

Сёння каманда Бернда Штанге згуляе без цэлага шэрага лідараў. Траўмаваныя Аляксандр Глеб, Віталь Кутузаў, Юры Жаўноў, Аляксандр Юрэвіч, Віталь Радзівонаў. Дыскваліфікаваныя Сяргей Карніленка і Цімох Калачоў.

З албанцамі шляхі-дарожкі беларусаў перасякаліся тройчы. Да гэтага было дзве перамогі (4:2, 2:0) і адна нічыя (2:2).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?