Кандыдат у прэзідэнты даў першае інтэрв’ю пасля атрымання палітычнага прытулку ў Чэхіі.
Еўрарадыё: Ці планавалі вы выезд адразу, як выйшлі з КДБ ці рашэнне было прынята раптоўна?
Міхалевіч: «Не, я адразу не планаваў выезду. Рашэнне было прынята раптоўна. Паколькі я атрымаў новую інфармацыю пра тое, што ёсць вялікая верагоднасць, што я буду арыштаваны. З іншага боку, я ведаў, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі хоча рабіць усё магчымае, каб я адмовіўся ад папярэдне зробленых заяў пра катаванні. І менавіта таму я прыняў рашэнне, што самае аптымальнае — гэта проста каб мяне не было ў краіне».
Еўрарадыё: Калі вы распавялі пра катаванні ці адразу не ўзнікала думка, што прыйдзецца з’ехаць?
Міхалевіч: «Узнікала, зразумела, такая думка, што калі чалавек выходзіць з турмы, з тымі перажываннямі, з тым багажом, які быў у мяне. Першая думка была адпачыць, а паколькі я быў пад падпіскай аб нявыездзе, паколькі я далей заставаўся абвінавачаным, то проста было зразумела, што нармальна адпачыць у Беларусі мне ніхто не дасць. Першая думка была, натуральна, з’ехаць, але вельмі хутка я прыняў рашэнне, што застануся, што я не хачу даваць уладам такога добрага козыра — я заявіў пра гэта за мяжой або я заявіў — і адразу з’ехаў».
Еўрарадыё: Як вы дабіраліся да Чэхіі, як выглядаў ваш выезд з Беларусі?
Міхалевіч: «Так атрымалася, што ў мяне быў стары пашпарт, які калісьці атрымаў, дзякуючы таму, што ў ім заставалася яшчэ сапраўдная віза адной з еўрапейскіх краін. Некалі напісаў афіцыйна заяву ў міліцыю, што хачу, каб гэты пашпарт застаўся ў мяне ў сувязі з тым, што там сапраўдная віза. І пашпарт пакінулі. Ніякіх штампаў, што ён несапраўдны, не паставілі. Гэта быў той пашпарт, па якім мне ўдалося выехаць. Я выехаў праз Расію ва Украіну, і ўжо з Кіева непасрэдна вылецеў чэшскімі авіялініямі. Дарэчы, вельмі цікава, што на адным з расійскіх інфармацыйных рэсурсаў з’явілася вельмі дакладная інфармацыя, у якую ноч я перасякаў мяжу Беларусі і Расіі, калі я перасякаў мяжу Расіі і Украіны і на якую гадзіну дакладна я зарэгістраваўся на чэшскія авіялініі, каб вылецець у Прагу. Гэта ўся інфармацыя была дакладная, я ажно здзівіўся наколькі ў сённяшні век, інфармацыйнага грамадства, хутка даходзіць інфармацыя, нават калі я не хацеў, каб гэтая інфармацыя распаўсюдзілася».
Еўрарадыё: Чаму вы абралі Чэхію?
Міхалевіч: Цяжка сказаць. Гэта Чэхія мяне абрала. Я бег з Беларусі, не маючы шэнгенскай візы. Калі знаходзіўся ў Кіеве, я патэлефанаваў розным знаёмым і запытаўся, наколькі хутка і рэальна зрабіць візу і выехаць. Я разумею, што Украіна на сёння не з’яўляецца вельмі бяспечнай. Таму я хацеў максімальна хутка з’ехаць з Украіны. Тая краіна, дзе была мажлівасць найхутчэй атрымаць візу, была Чэхія. Я вельмі удзячны Чэшскай Рэспубліцы. Яна для мяне цяпер стала другой айчынай.
Еўрарадыё: Ці вы не баіцеся, што будзе ціск на вашу сям’ю?
Міхалевіч: «Думаю, што нейкі ціск ужо адбываецца. Вы ведаеце, што да маёй сястры прыходзіў супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі, спрабаваў з ёй дамовіцца наконт мяне: каб я максімальна хутка адгукнуўся і вярнуўся. Але мая жонка і мая сястра — гэта дарослыя людзі, якія самі для сябе прымаюць рашэнні, ці хочуць яны з’язджаць ці не хочуць, ці гатовыя яны гэты ціск вытрымліваць.
Еўрарадыё: Чым вы плануеце займацца ў Чэхіі?
Міхалевіч: «Пакуль што толькі першыя дні, калі я пачаў сур’ёзна думаць, чым далей планую займацца, таму дакладна яшчэ не сфармуляваў. Але хачу зрабіць усё магчымае, каб катаванні ў Беларусі спыніліся. Максімальна ўдзельнічаць у міжнародных працэсах, каб усе палітычныя вязні выйшлі на свабоду».
Еўрарадыё: Ці вы збіраецеся атрымоўваць чэшскае грамадзянства, дзе вы зараз жывяце?
Міхалевіч: «Не збіраюся атрымліваць чэшскае грамадзянства. Я вельмі ўдзячны Чэхіі, што яны пазітыўна вырашылі маё пытанне пра палітычны прытулак. Гэта не ёсць грамадзянства, я атрымаў дакумент, які дазваляе жыць у Чэхіі і гэта для мяне вельмі важна. Але я далей застаюся беларускім грамадзянінам. У кожным выпадку пасля зменаў я вярнуся ў Беларусь дакладна».
Еўрарадыё: Ці дала Чэхія вам нейкую дапамогу?
Міхалевіч: Няма юрыдычных дадатковых механізмаў для
Еўрарадыё: Ці можаце апісаць свой учорашні дзень?
Міхалевіч: Пакуль што я ехаў з лагера для ўцекачоў. У гэтым лагеры жыццё выглядала па распарадку: тры разы на дзень харчаванне, якое я атрымліваў у сталовай, магчымасць наведваць бібліятэку і трэнажорную залю, магчымасць камунікаваць з людзьмі. Сёння першы дзень, калі я сустракаюся з людзьмі, маю мабільны тэлефон. Якраз гэты дзень прыпаў на 25 Сакавіка, мне вельмі прыемна. Цяпер жыву ў маіх знаёмых. Я не атрымліваў ад чэшскіх уладаў месца для жыхарства. Гэта доўгая праграма, якая займае вельмі вялікі час. На сённяшні дзень я маю магчымасць выбару: альбо жыць у лагеры ўцекачоў, што для мяне не вельмі выгодна, бо ўсе гэтыя лагеры знаходзяцца далёка ад Прагі, далёка ад асноўнага цэнтру палітычнага жыцця. Таму спыніўся ў сваіх знаёмых у Празе.
Еўрарадыё: Алесь, колькі грошай у вас цяпер у кашальку?
Міхалевіч: «Каля 3 ці 4 тысяч чэшскіх крон. Гэта прыгожа гучыць. Але курс кроны — каля 17 за адзін долар. Значыць, у мяне цяпер больш за 200 долараў у кашальку.
Еўрарадыё: Ці ў вас узнікаюць думкі, калі і пасля чаго вы вернецеся ў Беларусь?
Міхалевіч: «Паглядзім, вельмі цяжка сфармуляваць нейкую думку, калі знаходзішся ва ўмовах абмежаванай інфармацыі. Але ў кожным выпадку, я разглядаю такую магчымасць, каб вярнуцца ў Беларусь».
Еўрарадыё: А сёння вы маеце доступ да інтэрнэту?
Міхалевіч: Пакуль што праз тэлефон. Зразумела, што я бег з Беларусі без камп’ютара. Ён знаходзіцца ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Пакуль маю магчымасць сачыць за падзеямі праз тэлефон. Пакуль чытаю, спрабую зразумець што адбываецца ў інфармацыйнай сферы, што адбываецца.
Еўрарадыё: Цяпер за мяжой можаш больш распавесці пра катаванні?
Міхалевіч: «Пра катаванні я распавёў практычна ўсё, што я ведаў. Нейкай новай, дадатковай інфармацыі не будзе. Зразумела, што ёсць дадатковая інфармацыя пра тое, хто са мной размаўляў, пра тое, якім чынам і ў чым мяне падазравалі. Ёсць шмат падрабязнасцяў, якія я не мог распавядаць, бо можна было палічыць, што я раскрываю таямніцу следства. На сённяшні дзень, зразумела, я змагу пра гэта ўсё распавесці».
Еўрарадыё: Якія пытанні задаваліся наконт Плошчы, што прапаноўвалі і на што ціснулі падчас допыту?
Міхалевіч: «Шчыра скажу, што са мной, перш за ўсё, вяліся размовы пра замежжа, мяне падазравалі ў тым, што я з’яўляюся агентам замежных разведак, толькі не было зразумела, якой канкрэтна. Відаць, падазравалі адразу, што я агент розных разведак. Што датычыцца Плошчы, вельмі хутка, калі я ўжо пагадзіўся, калі мяне змусілі даваць паказанні, то ў Камітэта дзяржаўнай бяспекі была дакладная карціна, хто за што адказваў, хто і што рабіў. Яны ведалі, што я ніякім чынам не быў заангажаваны ў падрыхтоўку Плошчы, што я не прысутнічаў на сустрэчах па падрыхтоўцы гэтай Плошчы, што я не прысутнічаў на нарадах кандыдатаў, таму, фактычна, да мяне гэтых пытанняў і не было. Адзін раз прамільгнула такая фраза з боку майго следчага, калі я сказаў, што я сапраўды не ведаю, у каго якая роля была, мне было сказана: „Давядзецца ўзгадаць“. Але я так нічога не ўзгадаў, бо я нічога не ведаў»
Еўрарадыё: Калі вы адмовіліся выступіць па «БТ», нейкае стаўленне да вас змянілася ў СІЗА КДБ?
Міхалевіч: «Я думаю, мяне забралі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі з поўнай упэўненасцю, што я зачытаю той тэкст, які мне дадуць. Для іх, хіба што, было вялікай нечаканасцю, бо было такое чаканне: калі кандыдат найбольш мяккі, калі ён не крытыкаваў Лукашэнку, то ён адразу абвінаваціць усіх іншых. Я паказаў, што на мяне такім чынам ціснуць немагчыма».
Еўрарадыё: А што было ў гэтым тэксце — ці на кагось з кандыдатаў ускладалася большая адказнасць, неяк прысуды зараз можна прагназаваць?
Міхалевіч: «Фактычна гэта быў той тэкст, які зачытваў спадар Раманчук. Мне прапаноўвалася сказаць пра тое, што ёсць тыя кандыдаты, якія вінаватыя ў гэтым усім. Казалася, былі фразы пра жонку Саннікава Ірыну Халіп».
Еўрарадыё: Калі вас затрымлівалі ў ноч з 19 на 20 снежня, вы думалі, што гэта будзе на некалькі гадзінаў, ці на больш доўгі тэрмін?
Міхалевіч: Шчыра скажу, што я быў так стомлены выбарчай кампаніяй, што не думаў — як надоўга гэта ўсё будзе. Было цікава заехаць і паглядзець на будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі знутры. Бо ніколі ў ім не быў. За той час, што там быў, давялося добра пазнаёміцца з унутранымі калідорамі. Так што, ніякіх думак наконт таго, наколькі гэта доўга, не было. Але не было ніякіх ілюзій, што калі я не вінаваты, то мяне адпусцяць. Я ведаю, што ў беларускай прававой сістэме, на жаль, вінаваты ты ці не вінаваты — вялікага значэння не мае. Калі ёсць замова, каб ты сядзеў у турме, то будзеш сядзець, незалежна ад ступені віны.
Еўрарадыё: Калі вярнуць час назад, ці балатаваліся б вы на выбарах, ці пайшлі б на Плошчу?
Міхалевіч: Я не лічу, што зрабіў нешта дрэннае, я не зрабіў нічога такога, пра што я шкадую. Думаю, што будаваў бы кампанію вельмі падобным чынам. Я лічу, што нацыянальная згода магчымая, што можна дамовіцца па найбольш істотных пунктах. Такіх, як незалежнасць Беларусі. Але сённяшні досвед паказвае, што ні пра што ўлада дамаўляцца не будзе і што мяккую праграму рэфармавання ўспрымаюць выключна як праяву слабасці.
Еўрарадыё: Як вы сыходзілі з Плошчы, як атрымалася, што вас там не затрымалі?
Міхалевіч: Я сышоў даволі рана, бо мне патэлефанаваў адзін з маіх давераных асобаў пра тое, што яго абклала міліцыя і яму не даюць магчымасці выйсці з кватэры. Я сеў у машыну і збіраўся ехаць яго вызваляць. У мяне было пасведчанне кандыдата ў прэзідэнты і я быў упэўнены, што на міліцыю гэта падзейнічае. Таму і сышоў. А пасля ўсіх падзеяў я развозіў сяброў сваёй каманды ў шпіталь хуткай дапамогі. Наглядзеўся на тых сваіх сяброў, у каго галава рассечаная, рукі паламаныя. І тады я нават не спрабаваў знайсці нейкае тлумачэнне таму, што адбылося, а проста стараўся аказаць першую дапамогу.
Еўрарадыё: Якая ваша версія таго, што адбылося 19 снежня?
Міхалевіч: З пункту гледзішча паліталогіі патлумачыць усё, што адбылося, немагчыма. Нейкіх тлумачэнняў у мяне няма. Усё не на карысць як сённяшняму рэжыму, так і не на карысць апазіцыі.
Еўрарадыё: Падчас сваёй кампаніі вы не заклікалі людзей на Плошчу. А чаму самі прыйшлі?
Міхалевіч: За тры дні да выбараў на маім сайце з’явіўся заклік да маіх прыхільнікаў — прыйсці на Плошчу, каб пачуць вынікі выбараў. Я казаў, што ёсць дастаткова падставаў казаць, што
Еўрарадыё: Падчас допытаў следчыя звярталі ўвагу на тое, што ў вашым ЖЖ з’явіўся заклік выходзіць на Плошчу?
Міхалевіч: Так, зразумела. Гэта было фактычна адзіным доказам, што я нейкім чынам удзельнічаў у арганізацыі падзеяў на Плошчы. Гэта было не толькі ў ЖЖ, а на маёй
Еўрарадыё: А ці будзе ваша старонка цяпер абнаўляцца?
Міхалевіч: Спадзяюся, што так. Спадзяюся, знайду час дастаткова хутка зрабіць планаванне разам з маёй камандай. Шмат людзей, якія мяне падтрымліваюць. Трэба зрабіць каб людзі маглі сачыць за маёй дзейнасцю.