Адміністрацыя новага рэсурсу заклікае ўсіх актыўных выбаршчыкаў прыняць удзел у абмеркаваньні перадвыбарчай сытуацыі. У рамках блогу плянуецца сутыкнуць самыя розныя меркаваньні - ад афіцыйных да радыкальна-апазыцыйных, а таксама наладзіць завочныя дэбаты паміж прэтэндэнтамі на прэзыдэнцкую пасаду. Робіцца гэта з улікам таго, што сапраўдных публічных дэбатаў ня будзе. Праект скіраваны ў першую чаргу на тых, хто прыйдзе галасаваць на выбарчыя ўчасткі.

У якасьці базы Народны блог 19 выкарыстоўвае мэханізм Blogger ад Google. На блогу магчыма разьмяшчаць аналітычныя артыкулы, разважаньні на тэму выбараў, уласныя назіраньні за іх ходам, цікавыя лінкі ды навіны зь іншых рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?