Віктара Івашкевіча абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Яго затрымалі ўчора падчас акцыі на Дзень Волі. Міліцыянеры Заводскага РУУС каля чатырох гадзін раіліся са сваім кіраўніцтвам і нарэшце склалі пратакол на палітыка.

Паводле рапартаў спецназаўцаў, Івашкевіч «размахваў рукамі, гучна лаяўся і непадпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Палітыка да суда будуць трымаць трое сутак у турме, што на вуліцы Акрэсціна.

Міколу Дземідзенку таксама не адпусцілі з міліцыі. Больш за пяць гадзін пратрымалі яшчэ некалькі чалавек. Гэта дае падставы меркаваць, што супраць іх склалі адміністрацыйныя пратаколы і да суда будуць трымаць на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?