У Маскве на 90-ым годзе жыцця памерла пляменніца Леніна, Вольга Ульянава.

Дачка Дзмітрыя Ільіча Ульянава бачыла Леніна яшчэ пры жыцці, дакладней ён бачыў яе. Калі правадыр сусветнай рэвалюцыі памёр, Вользе Ульянавай было два гады. У адным з сваіх інтэрв’ю яна ўспамінала, што дзядзька прыехаў паглядзець на пляменніцу, якую прывезлі з роддома, і замілаваўся: «Якая падобная, нават правае вока таксама косіць».

Да апошніх дзён Вольга Ульянава адстойвала месца Леніна ў маўзалеі,
апошні раз яна выказалася пра гэта на сайце КПРФ у студзені гэтага года, а яшчэ кансультавала музей Ільіча у Сімбірску, напісала кнігу «Родны Ленін», і ўспамінала дзяцінства. У якім, як яна казала, не было нічога асаблівага. Губернатар Ульянаўскай вобласці Сяргей Марозаў выказаў глыбокія спачуванні, у тым ліку і хімфаку МГУ, дацэнтам якога Вольга Ульянава заставалася шмат гадоў.

Развітанне з Вольгай Ульянава адбудзецца ў панядзелак у рытуальнай зале Цэнтральнай клінічнай бальніцы. Яе пахаваюць на Новадзявочых могілках, паведамілі ў КПРФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?