Брытанская карпарацыя Бі-бі-сі спыняе сёння радыёвяшчанне на рускай мове, і яе Расейская служба пасля 65 гадоў у эфіры цалкам пераходзіць у інтэрнэт.
Паводле інфармацыі, вяшчанне завершыцца ў 18:30 па Грынвічы / 20:30 па Мінску /, апошняй перададзенай у эфір праграмай стане «Пяты паверх».

«Мы спыняем вяшчанне з пачуццём гонару за тую спадчыну, якую нашы перадачы пакінулі ў розумах і сэрцах мільёнаў слухачоў. Мы працягнем развівацца і мець зносіны з нашай аўдыторыяй з дапамогай іншых платформаў, у першую чаргу, інтэрнэту і мабільных прыладаў» — адзначыла кіраўнік службы Сара Гібсан.

Карпарацыя закрывае тры радыёпраграмы на рускай мове — «Ранні час», «Раніца на Бі-бі-сі» і «Вечар на Бі-бі-сі». Рускамоўныя «БибиСева», «Вам слова» і «Пяты паверх» слухаць можна будзе ў інтэрнэце. Сусветная служба Бі-бі-сі таксама спыняе вяшчанне на Расію па-ангельску на кароткіх і сярэдніх хвалях.

Дадзеныя меры выкліканы істотным скарачэннем бюджэту Бі-бі-сі. У выніку карпарацыя вымушана закрыць шэраг сваіх падраздзяленняў і скараціць персанал.
Чакаецца, што да канца года работу ў замежнай вяшчанні Бі-бі-сі страцяць 433 чалавека, а на працягу бліжэйшых трох гадоў — 650 з цяперашніх 2,4 тыс супрацоўнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?