У матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 года зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Бернд Штанге) саступіла ў Тыране камандзе Албаніі з лікам 0:1 (Саліхі, 62).

Лік мог быць і большым, каб не беларускі галкіпер Сяргей Верамко ды беларускія штангі й перакладзіна.

Сёння ў нашай адборачнай групе Боснія атрымала валявую перамогу над Румыніяй — 2:1, а ў пятніцу Францыя выйграла ў гасцях у Люксембурга 2:0.

Становішча камандаў: Францыя — 12 (5 гульняў), Беларусь — 8 (5, розніца мячоў 3–1), Албанія — 8 (5, 4–4), Боснія — 7 (4), Румынія — 2 (4), Люксембург — 1 (5).

29 сакавіка ў нашай групе згуляюць Румынія і Люксембург, у гэты ж дзень падапечныя Бернда Штанге згуляюць таварыскі матч са зборнай Канады, гульня пройдзе ў Турцыі.

Свой наступны матч у адборачным турніры беларусы правядуць 3 чэрвеня ў Мінску супраць Францыі.

У фінальную частку чэмпіянату Еўропы выходзіць пераможца групы, каманда, што зойме 2-е месца, пазмагаецца за пуцёўку ў накаўт-раўндзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?