Жыхар горада Маларыта, маёр ракетных войск у запасе Уладзімір Малей узяў удзел у 23-м марафоне памяці воінаў-афганцаў. Усю дыстанцыю ён прабег з партрэтам Андрэя Саннікава на грудзях.

Спадар Малей патлумачыў:

— Штогод праходзіць гэты марафон памяці загінуўшых у Афганістане брэстаўчан. 19 чалавек загінула там. Калі маю вольны час, заўсёды бяру ўдзел. Цяпер такія падзеі адбыліся, 19 снежня, кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца ў турме. Такім чынам я выявіў салідарнасць з імі, як ахвярамі дыктатара Лукашэнкі.

На пачатку красавіка спадар Малей мае намер узяць удзел у традыцыйным Міланскім марафоне. Там ён хоча фінішаваць з бел-чырвона-белым сцягам.

Браў удзел у брэсцкіх стартах і 75-гадовы патрыёт Беларусі з Жодзіна Андрэй Караленка. Спадар Караленка заўсёды бяжыць у форме з бел-чырвона-белымі элементамі.

У часе Брэсцкага марафона затрыманняў і інцыдэнтаў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?