Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу рэдакцыі «Народнай волі» на папярэджанне Мінінфармацыі і пакінуў санкцыю ў сіле.

Суддзя Кацярына Караткевіч сказала, што матывавальную частку бакі атрымаюць на працягу 5-і дзён. Рашэнне можа быць абскарджана ў касацыйным парадку. Галоўны рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч сказаў пасля суда, што абавязкова скарыстае гэтую магчымасць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?