БТ, 19.05

«Мільён» (Millions)

Вялікабрытанія – ЗША, 2004, рэж. Дэні Бойл

Сямейная камэдыя

Англія, 7 дзён да абмену фунту на эўра. Рабаўнікі крадуць міліён, але валізка з фунтамі трапляе да школьнікаў. Абмяняць грошы дзеці, вядома, ня могуць. Засталося растрынькаць іх за сем дзён…

АНТ, 21.35

«Гутарка з вампірам» (Interview with the Vampire: The Vampire Chronicles)

ЗША, 1994, рэж. Ніл Джордан

Вампірская драма паводле раману Эн Райс

Інфэрнальная гатычная гісторыя, якая адразу сталася клясыкай страшнага кіно. Журналісту дае інтэрвію вампір, які пражыў 200 гадоў. Вампір з чалавечай душой…

Гістарычныя шаты, касьцюмы, змрочная атмасфэра, нестандартны трохкутнік трох крывасмокаў – і звышбуйныя зоркі ў галоўных ролях.

У фільме граюць: Том Круз, Брэд Піт, Антоніё Бандэрас, Кірстэн Данст.

БТ, 22.25

«Павук» (Spider)

Францыя – Канада – Вялікабрытанія, 2002, рэж. Дэйвід Кронэнбэрг

Драматычны трызьненьнік

Пасьля клінікі герой карціны па мянушцы Павук вяртаецца дадому. Старыя месцы выклікаюць у яго пакутлівыя дзіцячыя ўспаміны…

Пясьняр мутацый Дэйвід Кронэнбэрг зрабіў шэдэўр пра таямніцы чалавечай душы. Шызоідная драма – з геніяльнай акторскай ігрой Ральфа Файнза і Міранды Рычардсан (сыграла дзьве цалкам супрацьлеглыя ролі!).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?